НАГРАЖДЕНИЕ к 30-ти летию ансамбля «БЕЛЫЕ РОСЫ»

Прызідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

за вялікі уклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі РБ і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры дзяржаўную ўстанову культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы».

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта: дзяржаўную ўстанову культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”, за значны ўклад у папулярызацыю і развіццё нацыянальнага харэаграфічнага і музычнага мастацтва.

 

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ЗАГАДВАЕ:

Узнагародзіць нагрудным знакам Міністэрства культуры  “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, за значны асабісты ўклад у уразвіццё беларускай культуры і мастацтва:

   ВОЙНАВУ ВЕРУ ІВАНАЎНУ— дырэктара-мастацкага кіраўніка дзяржаўнай установы культуры “Ансамбля танца, музыкі і песні”Белыя росы”.

 

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ЗАГАДВАЕ:

1.Узнагародзіць:

1.1.нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” за значны асабісты ўклад у развіццёбеларускай культуры і мастацва:

     ШАТЫРКІНУ Святлану Паўлаўну— артыста балета ансамбля “Белыя росы”

1.2.Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры:

     МІЛЮЦІНУ Вольгу Аляксандраўну— артыста балета ансамбля “Белыя росы”;

    ЦЯМЧЫК Таццяну Генадзьеуну— артыстку хору ансамбля “Белыя росы”;

     МАКАРУКА   Аляксандра Міхайлавіча-артыста балета ансамбля “Белыя росы”;

2.Аб,явіць Падзяку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за высокі прафісіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязках:

 ТАГАНОВІЧУ Аляксандру Іванавічу-артысту аркестра ансамбля “Белыя росы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *